Кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны: нам патрэбны сістэмы СПА, гэта зло трэба пакараць

Заява прагучала ў сувязі з ракетным ударам па гандлёва-забаўляльным комплексе.

photo_2022_06_27_19_17_18.jpg

Кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак заявіў аб неабходнасці павелічэння паставак Украіне ўзбраенняў і сістэм супрацьпаветранай абароны ў сувязі з ракетным ударам па гандлёва-забаўляльным комплексе ў Палтаўскай вобласці.
«Расейцы казалі, што будуць біць па цэнтрах прыняцця рашэнняў. Але нават самае хворае ўяўленне не здагадалася б, што такімі цэнтрамі яны лічаць гандлёвыя. Пацярпелі мірныя людзі, больш за 1000 грамадзянскіх», — напісаў Ярмак у сваім тэлеграм-канале.
Як мы пісалі раней, у панядзелак днём расійскія войскі нанеслі ракетны ўдар па гандлёва-забаўляльным цэнтры «Амстор» у горадзе Кременчуг Палтаўскай вобласці, дзе ў той момант знаходзілася больш за тысячу грамадзянскіх асоб.
Да гэтага моманту вядома прынамсі аб двух загінуўшых у выніку ўдару, яшчэ 20 чалавек пацярпелі.
«Нам трэба больш зброі, каб абараніць нашых людзей, патрэбны сістэмы СПА. Расія павінна быць прызнана краінай-спонсарам тэрарызму. Гэтае зло неабходна пакараць», – дадаў Ярмак.