NATO амаль у 10 разоў узмоцніць усходні фланг праз «наўпроставую пагрозу» з боку Расіі
Паўночнаатлантычны альянс павялічыць колькасць сваіх вайскоўцаў да «больш за 300 000» у адказ на нічым не справакаванае ўварванне Расіі ва Украіну, заявіў генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг. Пра гэта ён сказаў перад самітам NATO ў Мадрыдзе.
![nata_1.jpg nata_1.jpg](/img/v1/images/nata_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па словах Столтэнберга, Альянс вырашыў узмацніць свае групоўкі на ўсходнім флангу да ўзроўню брыгад.
«Мы ўзмоцнім нашу перадавую абарону... Мы трансфармуем Сілы рэагавання NATO і павялічым колькасць нашых сіл павышанай гатоўнасці да больш чым 300 000 чалавек», — сказаў Столтэнберг журналістам.
У цяперашні час сілы рэагавання NATO налічваюць каля 40 000 вайскоўцаў. Гэта значыць амаль у 10 разоў менш.