Індыя выпрабуе ракету для пілатуемых палётаў у космас

Індыйская арганізацыя касмічных даследаванняў у пачатку чэрвеня 2017 года правядзе выпрабаванні сваёй самай магутнай ракеты-носьбіта GSLV MK-III (LVM3 — Launch Vehicle Mark-3), прызначанай для пілатуемых палётаў.

india.jpg

Ракета GSLV MK-III створана выключна з камплектуючых, распрацаваных і вырабленых у Індыі. Носьбіт сярэдняга класа здольны выводзіць на нізкую апорную арбіту да васьмі тон карыснай нагрузкі, на геапераходную — да чатырох тон.
У далейшым GSLV MK-III плануецца задзейнічаць у нацыянальнай пілатуемай праграме. У гэтым выпадку Індыя стане чацвёртай краінай у свеце пасля СССР, ЗША і Кітая, якая самастойна вывела чалавека ў космас. У краіне не выключаюць, што першым астранаўтам можа стаць жанчына.
У цяперашні час у распараджэнні Індыі маюцца дзве дзеючыя ракеты. На PSLV (Polar Satellite Launch Vehicle) на геапераходную арбіту можна вывесці да 1,4 тоны карыснай нагрузкі, носьбіт выкарыстоўваўся для адпраўкі месяцовых і марсіянскіх місій. Ракета GSLV (Geosynchronous Satellite Launch Vehicle), здольная на геапераходную арбіту выводзіць да 2,5 тоны, ўжываецца для запуску спадарожнікаў.
Паводле lenta.ru