«Амаль усе без рук, без ног» — сястра камандзіра марпехаў распавяла пра стан абаронцаў «Азоўсталі»
Прадстаўніца Асацыяцыі сем'яў абаронцаў «Азоўсталі» і сястра палоннага камандзіра 36-й асобнай брыгады марской пяхоты Сяргея Валынскага, «Валыны», Таццяна ў каментары suspilne.media распавяла, што вызваленыя з палону «азоўцы» знаходзяцца «ў жахлівым стане», хоць шчаслівыя вярнуцца дадому.
«Амаль усе, 99%
без рук, без ног. Хтосьці не чуе, хтосьці не бачыць, але шчаслівыя вочы.
Некаторыя хлопцы гавораць са слязамі на вачах, некаторыя гаварыць не могуць.
Цяпер, я думаю, яны ў дарозе. Хлопцы па гэтым абмене маюць патрэбу ў
неадкладнай медыцынскай дапамогі, аглядзе», — распавяла яна.
Брата самой Таццяны пакуль не вярнулі, сувязі з ім у сям'і няма з таго моманту, як ён патрапіў у расійскі палон. Прадстаўніца сем'яў абаронцаў «Азоўсталі» адзначыла, што ўсе байцы — героі.
«Мы ўсе іх вельмі чакаем і будзем рабіць максімальна шмат, каб усе вярнуліся дадому», — дадала яна.
Нагадаем, падчас найбуйнейшага з пачатку вайны абмену, які адбыўся ўчора, 29 чэрвеня, з палону вызваленыя 144 чалавек. З 144 вызваленых — 95 абаронцаў «Азоўсталі». Сярод іх — 43 вайскоўцаў палка «Азоў».