«Вызвалена каля 20 квадратных км». У Кіеве расказалі пра поспехі пад Бахмутам

У Мінабароны Украіны распавялі пра поспехі пад горадам Бахмут Данецкай вобласці. Паводле агучанай інфармацыі, УСУ вызвалілі ўжо каля 20 квадратных кіламетраў. Нагадаем, Бахмут застаецца самым гарачым месцам вайны. Бітва за невялікі раённы цэнтр мае важнае сімвалічнае і практычнае значэнне, ад яе зыходу залежыць лёс контрнаступу ўкраінскіх вайскоўцаў.

Фота Генштаба УСУ

Фота Генштаба УСУ

Расіцы памалу прасоўваюцца непасрэдна ў самім Бахмуте, цалкам знішчаючы горад артылерыяй, паведамляе са спасылкай на Мінабароны unian.net.

Разам з тым цягам некалькіх дзён сілы абароны Украіны вызвалілі ад расійскіх акупантаў на поўначы і поўдні прыгарада Бахмута блізу 20 квадратных кіламетраў.

Пра гэта паведаміла намесніца міністра абароны Ганна Маляр. Яна падкрэсліла, што інфармацыю аб ходзе баявых дзеянняў варта разглядаць у комплексе ўсіх мер абарончай аперацыі і не вырываць з кантэксту падзей.

«Да прыкладу, на працягу некалькіх дзён нашы войскі вызвалілі ад ворага на поўначы і поўдні прыгарада Бахмута каля 20 квадратных кіламетраў. Адначасова вораг некалькі прасоўваецца ў самым Бахмуце, цалкам знішчаючы горад артылерыяй. Акрамя таго, вораг падцягвае падраздзяленні прафесійных дэсантнікаў. Працягваюцца цяжкія баі з розным вынікам», — заявіла намеснік міністра.

Маляр падкрэсліла, што ў сітуацыі, якая склалася, украінскія абаронцы робяць максімум і нават больш.

Паводле яе слоў, тое, што абарона Бахмута доўжыцца столькі месяцаў ды яшчэ і на пэўных участках ёсць прасоўванне — гэта звышвысілкі УСУ і высокі ўзровень прафесіяналізму камандавання абаронай.

«Я нагадаю, што вораг мае перавагу ў колькасці людзей і ўзбраення. Разам з тым дзякуючы дзеянням нашых вайскоўцаў Расія яшчэ з мінулага лета не можа рэалізаваць свае планы на Бахмуцкім кірунку», — адзначыла Маляр.

Як паведамлялася раней, паводле звестак Генштаба УСУ, расійцы засяроджваюць асноўныя намаганні на Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Мар'інскім кірунках. Так, за мінулыя суткі адбылося 49 баявых сутыкненняў на названых участках фронту. У эпіцэнтры баявых дзеянняў і ў далейшым застаюцца Бахмут і Мар'інка.

Раней Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) паведаміў, што паводле стану на 13 траўня падчас нядаўніх контратак абаронцы Украіны пад Бахмутам вызвалілі ад ворага 16,85 квадратных кіламетраў.

Нагадаем, што ў ліку іншых частак УСУ пад Бахмутам вядзе баі беларускі добраахвотніцкі полк імя Кастуся Каліноўскага.