ЕС ухваліў выкарыстанне даходаў ад расійскіх актываў для закупкі зброі для Украіны

8 мая амбасадары ЕС узгаднілі закон аб выкарыстанні звышпрыбыткаў, атрыманых ад замарожаных расійскіх актываў, для ўмацавання абароны Украіны.

Фота: European Union, 2022/Xavier Lejeune

Фота: European Union, 2022/Xavier Lejeune

Еўрапейскія лідары яшчэ павінны ўхваліць тэкст, згодна з якім 90% даходаў будуць ісці ў фонд ваеннай дапамогі Украіне, якім кіруе ЕС, а астатнія 10% будуць падтрымліваць Кіеў іншымі спосабамі. Пра гэта паведамілі Reuters чатыры крыніцы сярод дыпламатаў ЕС, піша «Голас Амерыкі»

Краіны Вялікай сямёркі замарозілі расійскія фінансавыя актывы на суму каля 300 мільярдаў долараў неўзабаве пасля таго, як Масква ўварвалася ва Украіну ў 2022 годзе.

Нядаўна кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен заявіла, што лідары ЕС дамовіліся накіраваць прыбытак ад гэтых актываў ва Украіну, паводле ацэнак, да 2027 года сума можа скласці 15-20 мільярдаў еўра.

Глядзіце таксама

Нагадаем, амаль 70% сродкаў — 190 мільярдаў еўра расійскіх дзяржаўных актываў, — замарожаных у свеце пасля пачатку поўнамаштабнай вайны Расіі ва Украіне, знаходзяцца ў бельгійскай Euroclear. Гэта каштоўныя паперы і грашовыя сродкі расійскага Цэнтрабанку

ЗША спрабуюць пераканаць саюзнікаў выкарыстаць даходы ад актываў для прыцягнення крэдыту для Украіны. Брытанскі эканаміст Цімаці Эш у красавіку ў інтэрв'ю журналістцы Украінскай службы «Голасу Амерыкі» Аксане Бедраценка адзначыў, што амерыканскі варыянт выкарыстання замарожаных актываў РФ дазволіць прыцягнуць Украіне да 50 мільярдаў долараў крэдытаў.

Аднак, кажа эксперт, гэта істотна менш за патрэбы Украіны, якія ацэньваюцца ў 100 мільярдаў долараў на год, і сумняваецца, што саюзнікі пагодзяцца забраць у Расіі ўсю суму канфіскаваных сродкаў у памеры больш за 300 мільярдаў долараў.


Глядзіце таксама

Украіна спадзяецца, што саюзнікі Украіны змогуць прыняць рашэнне аб замарожаных расійскіх актывах ужо ў чэрвені, на саміце краін «Вялікай сямёркі».