Генштаб УСУ просіць не распаўсюджваць інфармацыю аб наступствах удараў — гэта можа дапамагчы ворагу

Такая інфармацыя можа дапамагчы ворагам карэктаваць наступныя стрэлы. Генштаб просіць не публікаваць фота наступстваў ракетных удараў

_mileks_2021___armija___zbroja___belarus__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__18_.jpg

У Генеральным штабе Узброеных Сіл Украіны заклікаюць не распаўсюджваць у сацсетках інфармацыю аб наступствах ракетна-бомбавых удараў, паколькі такая інфармацыя можа дапамагчы ворагам карэктаваць наступныя стрэлы.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Генеральнага штаба УСУ.

"Кіеў і іншыя гарады Украіны пакутуюць ад ракетна-бомбавых удараў праціўніка. Сацыяльныя сеткі і вядомыя інфармацыйныя рэсурсы практычна ў рэжыме рэальнага часу пачынаюць каментаваць наступствы ўдараў і дакладнасць трапляння варожых ракет", — адзначылі ў Генштабе.

"Звяртаемся да блогераў, экспертаў і звычайных удзельнікаў інтэрнэт-супольнасці: ваша аператыўная інфармацыя можа стаць прадметам зацікаўленасці расійскіх артылерыстаў і наводчыкаў для далейшай карэкціроўкі наступнага стрэлу ворага! Будзьце абачлівымі пры распаўсюдзе інфармацыі аб абстрэлах у рэжыме рэальнага часу", — адзначаецца ў паведамленні.

Паводле www.unian.net