«Грамадзяне Расіі, не маўчыце!» Новы зварот Уладзіміра Зяленскага

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запісаў новы відэазварот, у якім заявіў, што Расія рыхтуецца бамбіць Адэсу.

uladzimir_zjalenski.jpg

«Расіяне заўсёды прыязджалі ў Адэсу. Заўсёды адчувалі ў Адэсе толькі цяпло. Толькі шчырасць. А што зараз? Бомбы супраць Адэсы? Артылерыя супраць Адэсы? Ракеты супраць Адэсы? Гэта будзе ваеннае злачынства. Гэта будзе гістарычнае злачынства», — сказаў прэзідэнт Украіны аб магчымасці ўдараў па Адэсе.
Зяленскі таксама звярнуўся да расійцаў па-руску, заклікаўшы іх не маўчаць.
«Грамадзяне Расіі! Для вас гэта барацьба не толькі за мір! Гэта барацьба і за вашу краіну. За тое лепшае, што ў ёй было. За свабоду, якую вы бачылі. За багацце, якое вы адчувалі. Калі вы прамаўчыце зараз, то за вас потым будзе казаць толькі ваша беднасць. А адказваць ёй будуць толькі рэпрэсіі. Не маўчыце!»