Імпатразамяшчэнне. У Расіі збіраюцца зрабіць шэры Tetra Pak.
У Расіі збіраюцца замясціць упакоўку Tetra Pak і PurePak. Эксперымент праводзіцца на базе групы Mondi (валодае цэлюлозна-папяровым камбінатам у Комі), а таксама «Навучальна-вопытны малочны завод ВГМХА імя Н. В. Верашчагіна».
Тэстуюцца фарбы расійскіх вытворцаў.
Пасля нападу Расіі на Украіну шведскі вытворца ўпакоўкі пачаў згортваць сваю працу на рынку краін, піша REFORM.by.
Расійская ўпакоўка, хутчэй за ўсё, у выніку кажацца шэрай.
«Спадзяемся, што эксперымент будзе паспяховым. Можа быць, не будзе той прыгожай белай упакоўкі, звыклай воку, — яна будзе шэрай, як мы яе называем “экалагічнай”, але яна будзе наша, айчынная», — заявіла віцэ-прэм'ерка Расіі Вікторыя Абрамчанка.
Нагадаем, што ўпакоўка Tetra Pak і PurePak у Беларусь паступае з Расіі. Адпаведна, санкцыі супраць Расіі закранулі і Беларусь.