Калі вызваляць Марыупаль? «Настройваемся на вясну-восень»
Тое, што горад будзе дэакупаваны ў наступным годзе максімум, не выклікае сумненняў, заявіў дарадца мэра Марыупаля.
![Ілюстрацыйнае фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага Ілюстрацыйнае фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага](/img/v1/images/photo_2022_08_30_12_33_13.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ілюстрацыйнае фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага
Улады Марыупаля разлічваюць на дэакупацыю горада на працягу 2023-га года. Пра гэта дарадца гарадскога кіраўніка Марыупаля Пётр Андрушчанка заявіў у эфіры тэлемарафона FREEДОМ, паведамляе УНІАН.
"Калі дастаткова прагматычна глядзець на факты, натуральна, ёсць толькі адзін фактар [дэакупацыі Марыупаля] — нашы ўзброеныя сілы. Калі будуць гатовыя дэакупаваць, будуць гэта рабіць. Мы разумеем працягласць лініі фронту і складанасць прыняцця рашэнняў. Мы настройваемся на вясну-восень, што мы вернемся дадому, маем планы аднаўлення. Тое, што гэта будзе ў наступны год максімум, мы ў гэтым не сумняваемся на сённяшні дзень. Як будзе развівацца — пытанне нашага ваеннага кіраўніцтва", — адзначыў ён.
![Расія яшчэ да пачатку вайны запланавала знішчэнне Марыупаля? Расія яшчэ да пачатку вайны запланавала знішчэнне Марыупаля і генацыд жыхароў?](/img/v1/images/mariupal1170x530cropped.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
"Мы будзем працаваць з горадам, марыупальцамі ўвесь гэты перыяд, і ў акупацыі, і ў эвакуацыі, рабіць усё, што ад нас залежыць, каб сапраўды дэакупацыя наступіла як мага раней, прайшла як мага лягчэй", — дадаў ён.
Што да настрояў жыхароў захопленага расійскімі салдатамі горада, Андрушчанка падкрэсліў — тых, хто падтрымлівае ворага, вельмі няшмат. "Ёсць пэўны пласт насельніцтва, прарасійскі. Ён як быў, так і ёсць, невялікі. На сённяшні дзень я б ацаніў яго ў 5% ад тых, хто знаходзіцца [у акупацыі]. Гэта ўсё тыя, хто ўжо далучыўся да акупацыйнай улады ў тым ці іншым выглядзе. Самае цікавае, што значная частка прарасійскі настроеных цяпер бягуць з Марыупаля ў Расію, разумеючы, што там не будзе светлай будучыні", — сказаў дарадца мэра.
![У Марыупалі загінулі 22 тысячы чалавек — гэта ў разы больш, чым падчас акупацыі 1941–1943 гадоў У Марыупалі загінулі 22 тысячы чалавек — гэта ў разы больш, чым падчас акупацыі 1941–1943 гадоў](/img/v1/images/8b255806_e4ac_4a23_b390_5721dbd975e4.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)