У Марыупалі загінулі 22 тысячы чалавек — гэта ў разы больш, чым падчас акупацыі 1941–1943 гадоў

З пачатку расійскага ўварвання ў Марыупалі загінулі не менш за 22 тысячы чалавек, заявіў мэр горада Вадзім Бойчанка.

8b255806_e4ac_4a23_b390_5721dbd975e4.jpg

Перад пачаткам расійскага ўварвання ў Марыупалі жылі каля 450 тысяч чалавек.

"Наша асцярожная лічба, пакуль мы яшчэ маглі лічыць, гэта 22 тысячы мірнага насельніцтва, якіх забілі акупацыйныя войскі. Гэта ў разы больш, чым фашысцкая Германія зрабіла за два гады акупацыі", — заявіў Вадзім Бойчанка падчас брыфінгу.

Паводле яго слоў, гэтая ацэнка з'яўляецца "асцярожнай лічбай", паколькі маштабы разбурэнняў даюць падставы меркаваць, што рэальная колькасць можа быць нашмат вышэй.

Цяпер горад кантралюецца расійскімі вайскоўцамі.