Расія яшчэ да пачатку вайны запланавала знішчэнне Марыупаля і генацыд жыхароў?

У Маскве ведалі дакладна, што яны будуць цалкам руйнаваць Марыупаль. Доказам гэтага з'яўляецца распрацаваны загадзя план аднаўлення горада, лічыць мэр Марыупаля.

Марыупаль да і пасля абстрэлаў. Фота news.un.org

Марыупаль да і пасля абстрэлаў. Фота news.un.org

Крэмль яшчэ пачатку вайны планаваў зруйнаваць украінскі Марыупаль, а таксама фізічна знішчыць жыхароў горада. Пра гэта паведамілі ў гарадскім савеце Марыупаля.

"Цяпер Расія актыўна распаўсюджвае інфармацыю пра аднаўленне Марыупаля. Такі план яна мела яшчэ да акупацыі горада. Ужо 24 сакавіка з'явілася інфармацыя аб аднаўленні, калі яшчэ працягваліся актыўныя баі. Такі тэхнічны дакумент немагчыма якасна падрыхтаваць за кароткі тэрмін, для гэтага патрэбныя месяцы. Гэта сведчыць, што яго распрацавалі яшчэ да пачатку баявых дзеянняў. Такім чынам, знішчэнне Марыупаля і масавае забойства яго жыхароў уваходзілі ў планы маскоўскага рэжыму", — гаворыцца ў паведамленні.



Гэта быў генацыд, падкрэслілі ў гарсавеце Марыупаля.

"Маем усе факты, каб казаць пра тое, што Расія загадзя планавала знішчыць наш горад. Усе дасягненні ўкраінскага Марыупаля. А цяпер цынічна кажа пра план аднаўлення, які быў даўно гатовы. Гэта сапраўдны спланаваны генацыд мірных жыхароў… Міжнародная супольнасць павінна даць сваю ацэнку гэтым дзеянням", — заявіў мэр Марыупаля Вадзім Бойчанка.



Паводле www.unian.net