«Пякельны квэст па выжыванні». Марыупальцы мыюць рэчы ў «кратэрах» ад авіябомбаў
Марыупальцы радуюцца нават запоўненым дажджавой вадой ямам і "кратэрам" ад авіябомбаў
Для тысяч людзей
у Марыупалі запоўненыя дажджавой вадой ямы — адзіны спосаб памыцца і папраць
вопратку. Піша ў сваім тэлеграме Антон Герашчанка і змяшчае адпаведнае фота.
Кожны дзень для марыупальцаў, якія засталіся ў зруйнаваным рускімі войскамі горадзе, — гэта пякельны квэст па выжыванні. Таму што трэба яшчэ дзесьці шукаць пітную ваду і ежу.
"Менавіта так выглядае жыццё ў горадзе, які вызваліла Расія", — напісаў Пётр Андрушчанка.