На пляжы ў Адэскай вобласці падарваўся адпачывальнік
На замініраваным пляжы ў Адэскай вобласці загінуў чалавек.
У Адэскай вобласці на адным з пляжаў падарваўся адпачывальнік — ён загінуў.
У аператыўным камандаванні «Поўдзень» распавялі, што на міне падарваўся мужчына, піша РБК.
«Сям'я, нягледзячы на забарону, прыйшла адпачываць на ўзбярэжжа. Пакуль маці з сынам раскладвалі рэчы, бацька вырашыў замераць глыбіню і тэмпературу вады. Праз некалькі хвілін у вадзе прагучаў выбух, мужчына атрымаў раненні, несумяшчальныя з жыццём», — гаворыцца ў паведамленні.
Спікер начальніка Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Братчук напісаў у Telegram. «Менш за гадзіну таму загінуў чалавек, што адпачываў на пляжы на чарнаморскім узбярэжжы Адэскай вобласці... Падарваўся на міне. Я не ведаю, колькі яшчэ трэба паўтараць тым, хто спрабуе стаць галоўным кандыдатам на прэмію Дарвіна», — адзначыў ён.
Па яго словах, усе пляжы замінаваныя, а ў моры ёсць расійскія міны — і не толькі расійскія.