Напад Расіі на краіны ЕС і NATO — вельмі верагодны сцэнар?
Расія неаднаразова дэманстравала грэбаванне прынцыпам непарушнасці замежных межаў. І неўзабаве Расія сапраўды можа напасці на адну з краін NATO, лічыць міністр замежных спраў Польшчы Радэк Сікорскі

Расія сапраўды можа напасці, лічыць міністр замежных спраў Польшчы Радэк Сікорскі. Калаж УНІАН
Напад Расіі на краіны ЕС і NATO — вельмі верагодны
сцэнар. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі падчас
выступу на форуме Ukraine Recovery Conference 2024, які праходзіць у Берліне, піша УНІАН.
«Калі глядзець на свет з Варшавы, то расійскі анклаў Калінінград знаходзіцца ў 200 км на поўнач. Там стаіць 100 ядзерных боегаловак, і расіяне іх там захоўваюць. Да таго ж Беларусь побач. Гэта значыць, што атака на еўрапейскую тэрыторыю можа быць цалкам верагодны», — заявіў ён.
Сікорскі нагадаў, што расіяне час ад часу парушаюць паветраную прастору Польшчы, калі запускаюць свае ракеты, каб нанесці ўдар па Украіне.
«Часам яны выпадкова залятаюць у нашу паветраную прастору. Нават у заходнюю частку Польшчы, гэта 250 км адсюль (ад Берліна. — Рэд.). Гэта зусім блізка, і небяспека большая, чым некаторыя думаюць», — сказаў польскі міністр.
Глядзіце таксама

Пагроза ўварвання Расіі ў Еўропу
Нагадаем, NATO распрацоўвае «сухапутныя калідоры», каб войскі ЗША і іншыя сілы саюзнікаў маглі хутчэй дасягнуць лініі фронту ў выпадку поўнамаштабнай наземнай вайны паміж Еўропай і Расіяй.
Гэтаму кроку папярэднічалі папярэджанні лідэраў саюзнікаў NATO, якія заклікалі заходнія ўрады рыхтавацца да поўнамаштабнай вайны з Расіяй у найбліжэйшыя 20 гадоў.
Адметна, што маладыя людзі ў Еўропе наўпрост выказваюць сваё нежаданне абараняць уласную краіну ў выпадку расійскага ўварвання. Гэта рэзка кантрастуе з Другой сусветнай вайной, пра якую Захад нагадаў на мінулым тыдні — у 80-ю гадавіну высадкі саюзнікаў у Нармандыі.
Глядзіце таксама

Паводле www.unian.ua