Пятая частка арміі Расіі разгромленая. Што адбылося ў 171-ы дзень вайны

Рускія войскі страцілі ўжо пятую частку сваіх падраздзяленняў, якія бралі ўдзел у баявых дзеянняў ва Украіне. Пра гэта паведаміў украінскі галоўнакамандуючы Валерый Залужны.

Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

Фота з тэлеграм-канала Уладзіміра Зяленскага

Мікалаеў і Харкаў патрапілі пад абстрэл. Рускія войскі абстралялі Кіеўскі раён Харкава.Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміў гарадскі галава Харкава Ігар Церахаў. "Абстрэл Кіеўскага раёна. Папярэдне, ніхто не пацярпеў, абышлося без ахвяр. Пра разбурэнні якіх-небудзь аб'ектаў інфармацыі няма", — напісаў ён.

У Мікалаеве 13 жніўня прагрымелі выбухі, а амаль праз 10 хвілін пасля гэтага ў горадзе абвясцілі паветраную трывогу. Пакуль прадстаўнікі гарадской адміністрацыі Мікалаева ніяк не каментавалі тое, што адбылося.

На Кахоўскай ГЭС у акупаванай Новай Кахоўцы з-за абстрэлаў аварыйна адключылі адну з турбін.

У горадзе здэтанаваў склад боепрыпасаў. Пазней УСУ пацвердзіла, што абстралялі Новакахоўскі электрамеханічны завод, дзе рускія размясцілі склады.


Таксама ўкраінскія вайскоўцы заявілі, што нанеслі ўдар па аўтамабільным мосце дамбы ў Новай Кахоўцы — па адной з трох перапраў праз Днепр у Херсонскай вобласці. Цяпер мост не дзейнічае.

Запарожскую АЭС зноў абстралялі. Мясцовыя жыхары масава пакідаюць горад Энергадар, які месціцца каля атамнай станцыі. Запарожскую атамную электрастанцыю абстрэльваюць з мінулага тыдня. Міжнародная арганізацыя па атамнай энергіі просіць дапусціць сваіх экспертаў на ЗАЭС. ЗША і краіны ЕС заклікаюць дэмілітарызаваць зону вакол Запарожскай АЭС, але Расія адмаўляецца. Эксперты пры гэтым кажуць, што наступствы абстрэлаў могуць быць катастрафічнымі.



Літва падтрымала ідэю ўвесці візавыя абмежаванні для расіян на ўзроўні ЕС. Данія заявіла, што гатовая абмяркоўваць іх.

Мінабароны РФ заявіла пра тое, што захапіла пасёлак Пяскі ў Данецкай вобласці. Украінскі бок паведамляе, што ў Пясках да гэтага часу ідуць баі. Кантроль над Пяскамі можа даць расійскай арміі магчымасць развіць наступ на Аўдзееўку.

Міжнародныя рэйтынгавыя агенцтва Fitch і S&P панізілі рэйтынгі Украіны ў замежнай валюце да «выбарачнага дэфолту» і «абмежаванага дэфолту» ў сувязі з адтэрміноўкай плацяжоў па знешнімым абавязку да 2024 года.

Славакія абвясціла, што перадала Украіне свае знішчальнікі МіГ-29 і першыя чатыры гаўбіцы Zuzana, пра гэта паведаміў міністр адароны краіны Яраслаў Надзь.