Пуцін пагадзіўся прыцягнуць ААН да эвакуацыі мірных людзей з «Азоўсталі»?
Ці сапраўды Пуцін пагадзіўся прыцягнуць ААН і Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа да эвакуацыі з Марыупаля? Адначасова Пуцін адмаўляе правядзенне баявых дзеянняў і заявіў Гутэрышу нешта незразумелае пра Марыупаль: "Сітуацыя складаная, але простая".
Сёння, 26 красавіка, Уладзімір Пуцін сустрэўся ў Маскве з Генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрэшам.
Падчас сустрэчы з генсекам ААН кіраўнік РФ адмаўляў факт баявых дзеянняў у Марыупалі. Таксама ён назваў сітуацыю ў горадзе "складанай і трагічнай", але "простай".
Пуцін заявіў: "У Марыупалі. Там сітуацыя складаная і, магчыма трагічная, але яна простая на самай справе… Я размаўляў з прэзідэнтам Эрдаганам. Ён кажа, што там працягваюцца баявыя дзеянні, але там няма баявых дзеянняў, яны скончаныя".
Таксама Пуцін заявіў, што чуў ад украінскага боку аб тым, што на "Азоўсталі" ёсць цывільныя людзі, але тады ён, нібыта, заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы павінны іх выпусціць.
Між тым, як паведамляе РІА “Новости”, у офісе Антоніу Гутэрэша сцвярджаюць, што Пуцін пагадзіўся на прыцягненне ААН і МКЧК да эвакуацыі мірных грамадзян з "Азоўсталі".
Паводле www.pravda.com.ua, РІА “Новости”