Сёння з тэрыторыі Крыма быў нанесены ракетны ўдар па Адэскім аэрапорце

У Адэсе сёння прагрымела некалькі выбухаў. Цяпер у Адэскім аэрапорце разбураная ўзлётна-пасадачная паласа.

Цяпер у Адэскім аэрапорце гэта ўзлётна-пасадачная паласа разбураная. 

Цяпер у Адэскім аэрапорце гэта ўзлётна-пасадачная паласа разбураная. 

Сёння, 30 красавіка, рускімі войскамі быў нанесены ракетны ўдар па Адэскім аэрапорце, паведамляе ўкраінская рэдакцыя Radio Free Europe

Гэта пацвердзіў кіраўнік Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі Максім Марчанка. Ён таксама распавёў, што адбылося гэта з тэрыторыі акупаванага Расіяй Крыма.

«Ракетны ўдар нанесены з тэрыторыі часова акупаванага Крыма берагавым ракетным комплексам "Бастыён". Узлётна-пасадачная паласа разбураная. Дзякуй Богу, людзі не пацярпелі», — сказаў Марчанка.

Ён дадаў, што ў вобласці працягваюцца супрацьдыверсійныя меры, каб забяспечыць бяспеку грамадзян праз магчымыя правакацыі ў Адэсе да 2 траўня.

Нагадаем, у Адэсе будзе працяглая каменданцкая гадзіна —  з 22:00 1 траўня да 05:00 3 траўня. Таксама не будуць курсіраваць у гэты час прыгарадныя цягнікі і цягнікі далёкага злучэння, якія едуць у горад і з горада.

Будзе забаронена знаходжанне людзей на вуліцах і іншых грамадскіх месцах без спецыяльна выдадзеных пропускаў і пасведчанняў.

2 траўня 2014 года ў супрацьстаянні ўкраінскіх і прарасійскіх актывістаў на Грэчаскай вуліцы і Грэчаскай плошчы ў Адэсе загінулі шэсць чалавек. Яшчэ 42 сталі ахвярамі пажару ў Доме прафсаюзаў на Куліковым полі.