Турцыя адкрыла цэнтр кантролю за вывазам збожжа з Украіны

У Турцыі запрацаваў каардынацыйны цэнтр па "збожжавых калідорах", першае судна пакіне Украіну ў бліжэйшыя дні.

d66b587f133850d8f0139eb7e62e622e.webp


У Стамбуле адкрыўся Цэнтр па кантролі за экспартам украінскага збожжа, які дзейнічае на тэрыторыі Універсітэта нацыянальнай абароны. Турэцкі міністр нацыяльнай абароны Хулусі Акарзаявіў,  што цэнтр зможа ўнесці значны ўклад у пераадоленне сусветнага харчовага крызісу.
На дадзеным этапе ідзе падрыхтоўка да адпраўкі суднаў з Украіны. Яны павінны будуць праходзіць дагляд на прадмет адсутнасці на борце зброі пры праходжанні праз праліў Басфор, які злучае Чорнае мора з Мармуровым.
Каардынацыйны цэнтр будзе рэгістраваць гандлёвыя судны і адсочваць іх перамяшчэнне, у прыватнасці, з дапамогай спадарожнікавых даных, адзначыў Акар.
Стварэнне аб'екта — частка дамовы, заключанай 22 ліпеня ў Стамбуле пры пасярэдніцтве ААН і Турцыі і накіраванай на спыненне блакады ўкраінскіх партоў. Украіна, Расія і ААН накіравалі сваіх прадстаўнікоў у Стамбул на наступны дзень пасля падпісання пагаднення. Гаворка ідзе пра пяцярых прадстаўнікоў ад кожнага боку — як вайсковых, так і грамадзянскіх асоб.
Першы карабель з украінскім збожжам можа пакінуць чарнаморскія парты ўжо на гэтым тыдні, паведамляе агенцтва «Reuters» са спасылкай на высокапастаўленага турэцкага чыноўніка. Паводле яго слоў, гэта адбудзецца праз некалькі дзён пасля пачатку працы каардынацыйнага цэнтра.
Турэцкі чыноўнік паведаміў, што ўсе дэталі экспарту збожжа ўжо прапрацаваныя. У тым ліку складзены бяспечны маршрут для судоў, які не запатрабуе размінавання.