У Расіі прагучалі публічныя заклікі да прымянення ядзернай зброі супраць Украіны

Дэпутат Дзярждумы і лідар партыі «Радзіма» Аляксей Жураўлёў заявіў, што Расія нібыта павінна нанесці такі ўдар, які прымусіць Украіну капітуляваць. Па яго словах, у Расіі наогул не павінна быць дыскусій аб магчымасці прымянення тактычнай ядзернай зброі супраць Украіны. Ідуць 1650-я суткі поўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны пры саўдзеле ў агрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.

1647172831_8.webp

На працягу мінулых сутак ва Украіне зафіксавана 225 баявых сутыкненняў, паведамляе Генштаб УСУ ў ранішняй зводцы 31 жніўня.

На Ліманскім кірунку расійцы 15 разоў атакавалі ў бок населеных пунктаў Ліман і ў раёнах Грэкаўкі, Навасёлаўкі, Стаўкоў, Дзібровы і Новаегараўкі.

На Канстанцінаўскім кірунку зафіксавана 23 атакі ў раёнах населеных пунктаў Канстанцінаўка, Іллінаўка, Навасёлаўка, Паўлаўка, Сцяпанаўка, Райскае, Вільнае і Кучараў Яр.

На Пакроўскім кірунку расіяне атакавалі 36 разоў у бок населеных пунктаў Новы Данбас, Гуліўе, Маладзецкае, Навапаўлаўка, , Біліцкае, Дабраполле, Навагрышына, Мірнае, Сяргееўка і ў раёне Навамікалаеўкі, Мураўўкі, Навападгародняга ды Удачнага.

На Гуляйпольскім кірунку расійцы 11 разоў атакавалі пазіцыі УСУ ў бок населеных пунктаў Ваздвіжаўка, Раждзянка, Роўнае і Чароўнае.

* * *

У ноч на 31 жніўня расійскія войскі нанеслі ўдар адной кіраванай авіяцыйнай ракетай Х-59, а таксама 121 ударным БПЛА тыпу Shahed, большасць з якіх рэактыўныя, «Гербера» і дронамі-імітатарамі тыпу «Пародыя». Супрацьпаветранай абаронай збіта і 96 БПЛА, ракета Х-59 мэты не дасягнула

Камандаванне Паветраных сіл Украіны папярэджвае, што атака працягваецца, у паветранай прасторы каля дзесяці БПЛА.

У панядзелак раніцай расіяне з дапамогай беспілотніка атакавалі медыцынскую ўстанову ў цэнтры Херсона, пацярпелі 2 супрацоўнікі.

* * *

Прэс-сакратар расійскага кіраўнікаДзмітрый Пяскоў заявіў, што сустрэча Уладзіміра Зяленскага, Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа магчымая толькі для «фіксацыі дамоўленасцей».

«Такая сустрэча магчымая толькі для фіксацыі дамоўленасцей. Дамоўленасці — гэта зусім не прымітыўная здзелка, гэта вельмі складаны працэс урэгулявання, які складаецца з велізарнай колькасці дэталяў. І прэзідэнтам сустракацца, каб гэта ўсё абмяркоўваць, абсалютна бескарысна. Яны могуць сустрэцца толькі каб фіналізаваць дамоўленасці», — сказаў Пяскоў.

Пяскоў традыцыйна абвініваціў украінскі бок у тым, што яна нібыта не хоча «займацца рэальным урэгуляваннем», пад якім расіяне звычайна разумеюць капітуляцыю Украіны і прыняцце ўсіх умоў РФ.

Як пісала выданне Axios, дырэктар ЦРУ Джон Рэдкліф падчас сваёй сакрэтнай паездкі ў Маскву прапанаваў правядзенне трохбаковай сустрэчы паміж прэзідэнтамі ЗША і Украіны — Дональдам Трампам, Уладзімірам Зяленскім і Уладзімірам Пуціным.

* * *

Амерыканскі сенатар-дэмакрат ад штата Канектыкут Рычард Блюменталь у эфіры CBS News заклікаў Палату прадстаўнікоў падтрымаць прыняты Сенатам законапраект аб санкцыях супраць Расіі на фоне «моманту крайняй неабходнасці» ў вайне ва Украіне».

«Гэта момант крайняй неабходнасці, паколькі Пуцін можа паспрабаваць эскалаваць канфлікт, а таксама таго, што Пуцін знаходзіцца ў цяжкім эканамічным становішчы. І такі законапраект аб санкцыях, які абмяжоўвае паступленне сродкаў для яго ваеннай машыны, можа цалкам падарваць яго здольнасць весці гэтую жорсткую, крывапралітную вайну», — сказаў ён.

Сенат ЗША прыняў гэты законапраект значнай большасцю галасоў прадстаўнікоў абедзвюх партый перад тым, як разысціся на канікулы. Цяпер ініцыятыва па санкцыях перайшла ў Палату прадстаўнікоў, якая павінна аднавіць працу на гэтым тыдні пасля пяцітыднёвага перапынку. Аднак перспектывы прыняцця законапраекта ў ніжняй палаце застаюцца нявызначанымі.

* * *

Былы міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў у інтэрв'ю Financial Times заявіў аб гатоўнасці дапамагчы ЗША стварыць «армію дронаў» у абмен на пастаўку ракет-перахопнікаў для Patriot.

Фёдараў сказаў, што будзе «вельмі рады дапамагчы Амерыцы стварыць армію дронаў — асабліва ў абмен на [перахопнікі] Patriot, каб мы выжылі гэтай зімой».

Як піша FT са спасылкай на крыніцы, уладальнік Space X Ілан Маск раней заяўляў Фёдараву, што гатовы дазволіць Украіне выкарыстоўваць дроны з сістэмай спадарожнікавай сувязі Starlink за межамі яе межаў для нанясення ўдараў па мэтах у Расіі. Аднак, па словах гэтых асоб, Маск адзначыў, што гэта палітычнае рашэнне, якое павінен прыняць Белы дом. Сам Фёдараў адмовіўся каментаваць свае гутаркі з Маскам.

* * *

У Расіі прагучалі публічныя заклікі да прымянення ядзернай зброі ў вайне супраць Украіны. З такой заявай выступіў дэпутат Дзярждумы і лідар партыі «Радзіма» Аляксей Жураўлёў, які часта фігуруе ў ток-шоу прапагандыстаў РФ, піша The Moscow Times.

Жураўлёў заявіў, што Расія нібыта павінна нанесці такі ўдар, які прымусіць Украіну капітуляваць. Па словах дэпутата Дзярждумы РФ, у Расіі наогул не павінна быць дыскусій аб магчымасці прымянення тактычнай ядзернай зброі супраць Украіны.

«Ідуць дыскусіі: можам мы прымяняць тактычную ядзерную зброю (супраць Украіны), не можам. Слухайце, такой дыскусіі нават не павінна быць! У выпадку неабходнасці мы абавязаны яе прымяняць… Нада будзе біць – будзем біць. І гэта не абмяркоўваецца», — сказаў ён.

Заява Жураўлёва прагучала на фоне паведамленняў аб магчымых далейшых кроках Крамля ў вайне супраць Украіны. Раней крыніцы Bloomberg, блізкія да Крамля, паведамлялі, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін нібыта рыхтуе эскалацыю і можа разглядаць тактычную ядзерную зброю як крайні сродак, каб не дапусціць паражэння ў вайне.

У той жа час Bloomberg адзначаў, што прыкмет падрыхтоўкі Пуціна да прымянення ядзернай зброі няма. Супраць такога кроку выступаюць і партнёры Расіі, у тым ліку Кітай.