Украіна можа выкарыстаць супраць расійскіх аб’ектаў у Крыме сістэму HIMARS. Што гэта такое

На сённяшні дзень Крым стаў «хабам перамяшчэнняў» расійскай вайсковай тэхнікі.

himars_1.jpg

M142 HIMARS — амерыканская рэактыўная сістэма залпавага агню, якая можа несці шэсць рэактыўных снарадаў ці адну аператыўна-тактычную балістычную ракету ATACMS.
Прадстаўнік ГУР Вадзім Скібіцкі зазначыў, што на сённяшні дзень Крым стаў «хабам перамяшчэнняў» расійскай вайсковай тэхнікі, якая і можа стаць мэтай HIMARS.
«Перш за ўсё, гэта сістэмы "Калібр", гэта фрэгаты, малыя ракетныя караблі, гэта падводныя лодкі, якія на сталай аснове штодня нясуць баявое дзяжурства, чакаюць каманды і потым праводзяць пускі, нягледзячы на час сутак, — сказаў Скібіцкі. — Таму гэта таксама адна з мэтаў, якія неабходна паражаць, каб забяспечыць бяспеку нашых грамадзянаў, нашых аб’ектаў і ўвогуле Украіны».

HIMARS выкарыстоўваецца ВСУ для высокадакладных удараў па расійскіх пазіцыях паблізу лініі фронту, а таксама ў тыле, камандных пунктах, штабах, складах узбраення і жаўнерням, акрамя таго, HIMARS з'яўляўся магутнай зброяй для парушэння матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і камандавання расійскіх войскаў. Адзначаецца паспяховае і эфектыўнае прымяненне HIMARS украінскімі войскамі для нападаў на расійскія камандныя пункты.
Па даных Пентагона, украінскія вайскоўцы дамагліся значнага поспеху, выкарыстоўваючы HIMARS супраць расійскіх войскаў, адзначаючы высокую дакладнасць узбраення і значны радыус паражэння.
ВСУ выкарыстоўвалі HIMARS і M270 для знішчэння каля 20 буйных складоў з артылерыйскімі боепрыпасамі ў глыбіні тэрыторыі кантраляванай расійскімі вайскоўцамі (40-80 кіламетрах ад лініі фронту).