Украіна: РФ змяніла рыторыку адносна «амерыканскіх біялабараторый», бо не змагла прыдумаць доказы

Расія мяняе рыторыку па так званых «біялабараторыях ЗША» ва Украіне. Пра гэта паведамляе Цэнтр процідзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Украіны. Адзначаецца, што РФ «не змагла прыдумаць доказы таго, што ва Украіне распрацоўвалі зброю масавага паражэння».

karikatura_vypuska_laboratorii_infekcii_bolszie_ahressivnye_bakterii_186965358.jpg

«Змена рыторыкі можа сведчыць аб тым, што Расія не змагла прыдумаць доказы таго, што ў біялабараторыях на тэрыторыі Украіны распрацоўвалася зброя масавага паражэння», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што расійскія медыя, выкарыстоўваючы скандальных пракрамлёўскіх «заходніх экспертаў», пачалі распаўсюджваць інфармацыю аб тым, што «могуць прайсці гады, перш чым скандал з біялабараторыямі і біязброяй ЗША уступіць у рэальную сілу»:

— Для выканання ролі «заходняга эксперта» расійскія медыя не знайшлі нікога лепшага, чым амерыканскі экс-дыпламат Дж. Майкл Спрынгман, вядомы амерыканскі сябар Пуціна. Чатыры гады таму Спрынгман трапіў у скандал, апублікаваўшы абразлівую карыкатуру пра «сяброў» ЗША, у якой Украіну параўнаў з экскрэментамі.

У РНБА мяркуюць, што ўсё гэта можа сведчыць аб тым, што ў Расіі няма новых рэсурсаў для стварэння больш пераканаўчай прапаганды.

Раней паведамлялася, што РФ рыхтуе правакацыю з міфічнымі «біялабараторыямі» ва Украіне, каб абвінаваціць Захад.

Паводле unian.net.