УСУ працягваюць выганяць акупантаў. Вызвалена Балаклея, у горадзе вывесілі ўкраінскія сцягі

Жыхары горада Балаклея ў Ізюмскім раёне Харкаўскай вобласці паведамілі выданню «Страна.ua», што Узброеныя сілы Украіны зайшлі ў горад. У апошнія дні паведамлялася, што ўкраінскія войскі атачылі Балаклею з трох бакоў.

06d63ff_305917400_403165891996495_6930608413711940476_n.jpg

«Зайшлі з заходняга боку, была аўтаматная стральба ў горадзе, але нядоўгая. Цяпер ціха. Гарадскіх баёў не было. Мяркуючы па ўсім, рускія самі сышлі», — распавялі жыхары горада.

Раней у сацсетках з'явілася відэа з украінскім сцягам на адміністрацыі Балаклеі. 

Акрамя таго, у сацыяльных сетках апублікавалі фатаграфію помніка Тарасу Шаўчэнку ў Балаклеі, на якім ўсталявалі сцяг Украіны. Помнік знаходзіцца каля мясцовай адміністрацыі.

photo_2022_09_08_19_12_03.jpg

Балаклея знаходзілася ў акупацыі з пачатку сакавіка. У горадзе размяшчаўся буйны апорны пункт расійскіх войскаў. Пераход Балаклеі і населеных пунктаў на поўнач ад яе пад кантроль УСУ можа адрэзаць расійскую групоўку пад Ізюмам ад забеспячэння.

Нагадаем, Агулам за апошнія дні сілы абароны Украіны вярнулі пад кантроль ужо больш за 700 квадратных кіламетраў на Харкаўскім і Паўднёвабужскім кірунках.