Венгерскі лаўкостар «Wizz Air» зноў пачаў прадаваць квіткі ў Расію
Хоць «Wizz Air» заявіў аб прыпыненні рэйсаў у Расію, некалькі рэйсаў з Масквы і Санкт-Пецярбурга засталіся дагэтуль.
Венгерскі лаўкостар «Wizz Air», які пасля пачатку вайны ва Украіне абвясціў аб спыненні рэйсаў у Расію, зноў адкрыў продаж квіткоў з Масквы.
На тое, што ў сістэме браніравання авіякампаніі ёсць
авіябілеты з расійскай сталіцы ў венгерскія Будапешт і Дэбрэцэн на чэрвень
гэтага года і ў Абу-Дабі (ААЭ) на кастрычнік гэтага года, звярнула ўвагу выданне «Новое время».
Паводле інфармацыі на сайце «Wizz Air», у Будапешт рэйсы з
маскоўскага аэрапорта «Унукава» будуць выконвацца штодня, а ў
Дэбрэцэн — двойчы на тыдзень.
У Абу-Дабі з Масквы «Wizz Air» будзе лётаць чатыры разы на
тыдзень.
Афіцыйна авіякампанія «Wizz Air» абвясціла пра поўнае спыненне палётаў у расійскія аэрапорты 8 сакавіка 2022 года. Рашэнне
прынята «па эксплуатацыйных прычынах».
Тым не менш, калі перайсці на сэрвіс па адсочванні
авіярэйсаў Flightradar24, то можна ўбачыць, што «Wizz Air» да гэтага часу
выконвае рэйсы з Масквы ў Будапешт і Абу-Дабі, а таксама з Санкт-Пецярбурга ў
Будапешт, хоць новыя квіткі на іх і не прадаюцца.
Пасля пачатку расійскай вайсковай агрэсіі супраць Украіны Еўрасаюз абвясціў пра закрыццё паветранай прасторы для расійскіх і зарэгістраваных у РФ падкантрольных ёй самалётаў.
Адначасова практычна ўсе еўрапейскія авіякампаніі прыпынілі выкананне авіярэйсаў з Расіі ў Еўропу. Выключэнне — сербская дзяржаўная «Air Serbia», якая схлусіла пра поўнае прыпыненне рэйсаў у Расію і ўсё яшчэ выконвае адзінкавыя рэйсы паміж Белградам і Масквой. Як аказалася, рэйсы ў Расію да гэтага часу выконвае і «Wizz Air». Гэта адзіныя авіязносіны з Еўропай, цяпер даступныя расійцам.