З'явілася фота, як тоне карабель «Масква»
Вайсковыя аглядальнікі сцвярджаюць, што фота можа быць сапраўдным.
![photo_2022_04_18_09_18_58.jpg photo_2022_04_18_09_18_58.jpg](/img/v1/images/photo_2022_04_18_09_18_58.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У твітары з’явілася фатаграфія, на якой, як сцвярджаецца, гарыць і тоне расійскі ваенны карабель «Масква».
Крыніца фота невядомая і медыя не могуць пацвердзіць аўтэнтычнасць здымка. Але вайсковыя аглядальнікі сцвярджаюць, што фота можа быць сапраўдным, піша BBC.
OSINTtechnical, вядомы акаўнт у Twitter, які дзеліцца інфармацыяй з адкрытых крыніц, напісаў: «Я не магу праверыць сапраўднасць, але гэта крэйсер класа «Слава», і я не ведаю, каб прынамсі яшчэ адзін быў знішчаны такім чынам».
Украіна сцвярджае, што падбівала «Маскву» ракетамі «Нептун». Расія прызнала, што карабель затануў, але кажа, што гэта адбылося пасля пажару і шторму.