Зяленскі: Калі людзям не падабаецца, як я служу Украіне, гэта нармальна

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі 19 снежня заявіў, што для яго гонар быць прэзідэнтам, але калі ўкраінцы робяць іншы выбар, гэта «нармальна».

Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі 19 снежня. Фота Офіса ўкраінскага прэзідэнта

Уладзімір Зяленскі на прэс-канферэнцыі 19 снежня. Фота Офіса ўкраінскага прэзідэнта

Падчас прэс-канферэнцыі ў Зяленскага спыталі: «Ці баіцеся вы, што ўкраінцы раз'яднаныя як грамадства не толькі пасля двух гадоў вайны, але і ў тым, што яны падтрымліваюць вас як прэзідэнта?»

На гэта Зяленскі адказаў: «Што тычыцца падтрымкі мяне як прэзідэнта. Я сказаў, што для мяне гонар быць прэзідэнтам. І тады людзі вырашаюць, людзі бачаць, як я працую, як служу Украіне. Калі вам гэта не падабаецца, гэта зразумела, гэта выбар украінцаў, гэта добра.

Пры гэтым украінскі прэзідэнт падкрэсліў, што трэба зрабіць усё, «каб ва Украіне не знікла адзінства».

«Наша еднасць — гэта наша зброя айчыннай вытворчасці, гэта нашае ноу-хау, якое дапамагло нам і выратавала краіну ў пачатку вайны. Напэўна, для кагосьці гэтае слова становіцца вельмі банальным. Але трэба захаваць некаторыя банальнасці, якія залежаць ад іншага банальнага слова, але такога важнага — проста «жыццё», — сказаў Зяленскі.

Глядзіце таксама

Таксама падчас на прэс-канферэнцыі ў Кіеве Уладзімір Зяленскі заявіў, што не лічыць рэалістычнай ідэю распаўсюджання Паўночнаатлантычным альянсам гарантый бяспекі толькі на частку тэрыторыі Украіны.

Зяленскі падкрэсліў, што поўнае ўступленне Украіны ў Альянс з'яўляецца «самым магутным варыянтам», каб гарантаваць бяспеку дзяржавы. «Але ў NATO нас не запрашаюць», — заўважыў ён.

Зяленскі падкрэсліў, што на дадзены момант Кіеў не атрымліваў ніякіх прапаноў ад афіцыйных партнёраў, у тым ліку аб так званым «частковым уваходжанні» Украіны ў Альянс, аднак ён чуў абмеркаванне гэтых ідэй — і ставіцца да іх вельмі скептычна.

«Сігналы аб частковым удзеле (у Альянсе) ілжывыя. Не ў крыўду тым, хто гэта гаворыць», — падкрэсліў украінскі прэзідэнт.

Глядзіце таксама

Нагадаем, ідэю «частковага ўваходжання» Украіны лабіруе ў NATO былы генеральны сакратар альянсу Андэрс Фог Расмусэн

Аднак Зяленскі не лічыць гэтую ініцыятыву эфектыўнай. «Вельмі цяжка ўявіць, як гэта можа быць», — сказаў ён.

У прыватнасці, Зяленскі заявіў, што такое развіццё падзей прывядзе да прамога супрацьстаяння РФ і NATO, бо ёсць бескампрамісныя заявы кіраўніцтва РФ аб захаванні мэты РФ падпарадкаваць Украіну: «Давайце ўявім, што частка Украіны будзе ў NATO. Гэта высокія рызыкі… Гэта значыць, што ён (Пуцін — рэд.) увойдзе і будзе вайна з NATO».

«Мы не прызнаем частку нашай тэрыторыі расійскай», — падкрэсліў Зяленскі.


Глядзіце таксама

Паводле www.pravda.com.ua