Бэці — маленькі цуд, які прынясе вам шчасце. Знайшла дом!

Некалькі тыдняў таму ў сталічным мікрараёне «Серабранка» жанчына ўбачыла, як мужчына б'е сабаку. Падбегла, спыніла яго, а пасля таго, як паабяцала паскардзіцца, мужчына хутка сышоў. Але гэта толькі пачатак гісторыі...

imgl6496_logo.jpg


Жанчына разам са сваёй сяброўкай-валанцёркай дазналіся, дзе жыве той мужчына, і завіталі «ў госці». Высветлілася, што ў кватэры жывуць ажно тры сабакі і трое нованароджаных шчанючкоў. Валанцёркі спрабавалі пераканаць мужчыну аддаць ім хаця б аднаго сабаку і шчанюкоў, бо ўжо нават знайшлі для іх ператрымку. Але атрымалася забраць толькі малых.
Двое з гэтых маленькіх небарак ужо знайшлі новых гаспадароў, а вось Бэці пакуль у пошуках.

imgl6497_logo.jpg


Знаёмімся! Бэці каля двух месяцаў, яна вельмі актыўная і дапытлівая. Як і любое дзіцё, яе цікавіць літаральна ўсё, таму сумаваць яна не дасць нікому.
Вельмі чалавекаарыентаваная, любіць пасядзець на руках падчас рэдкіх хвілін адпачынку. Ужывае сухі рацыён і паспяхова вучыцца хадзіць на пялюшку.
Сябруе з катамі і сабакамі. Вырасце невялікім сабакам да 40 см у карку.
Тэлефануйце і прыязджайце за малым шчасцем!
+375 (44) 736-27-44 Ганна.