Беласнежка Маша шукае сям'ю (ужо знайшла!)
Машу прывезлі з-пад Слуцку, дзе тая жыла ля малочнай фермы. Паўдзікая, худая кошка штогод нараджала кацянят, якіх забівалі мясцовыя жыхары. Смерць пагражала і Машы. Выратаванне прыйшло ў выглядзе валанцёркі Юлі. Так Маша апынулася на ператрымцы.

Шмат часу спатрэбілася каб вылячыць і сацыялізаваць котку. Зараз Маша ведае сваё імя і адгукаецца, поўнасцю ачуняла.

Машы каля 5 гадоў. Любіць кіпцяточку. Есць «натуралку», але і ад сухога корму не адмовіцца.

Любіць ласку, гуляецца як кацянё з хвастом і цацкамі.

Прышчэпленая, стэрылізавана. У латок ходзіць бездакорна.

Калі вас зачапіла гісторыя Машы, патэлефануйце: +37529 2441356 Юлія.
