Боня перамагла смерць і зараз шукае сям'ю
Боню знайшлі ў адным з двароў амаль паўгады таму. Яна ляжала ля дзіцячай пляцоўкі. Невядома, ці выкінуў яе туды, хворую, хтосьці як непатрэбную рэч, ці яна сама прыпаўзла да людзей за паратункам...
Боня перамагла смерць і вырасла ў прыгожага невялікага сабачку.
Сціплая, звонкая, унікальная і трапяткая малая, якой лёс прыгатаваў столькі выпрабаванняў. Холад, голад, сур'ёзныя хваробы. Але цяпер гэта актыўны, жыццярадасны сабака! Боня заўсёды наперадзе планеты ўсёй.
Ад гульняў ніколі не адмовіцца, падурэць з суродзічамі — заўсёды гатова, прыехаў чалавек — даставай ласунак, калі гуляць — лепш без ланцужка, у гасцях дзеці — старанна і з клопатам расцалуе так, што і мыцца не трэба будзе, і вядома ж, абдымашкі — наша ўсё!
Боне каля 10 месяцаў, мае ўсе прышчэпкі і стэрылізавана. Непераборлівая ў ежы.
Вось такая выдатная наша Боня! Прыязджайце знаёміцца, і, магчыма, менавіта вам пашанцуе!
+375293267627 Настасся+375296941493 Ірына