Чорны прыгажун Пікс шукае сям'ю
Маці Твін і Пікс збіла машына. А нованароджаныя кацяняткі апынуліся на вуліцы, адкуль іх падабралі дзеці. Гісторыі Твін і Пікс вельмі падобныя, за адным выключэннем. Калі ветэрынар прыехаў стэрілізаваць Пікс, то высветлілася, што кацянё — хлопчык! Дасведчаныя валанцеры дагэтуль жартуюць адзін з аднаго наконт Пікса.

Характарам Пікс паўтарае сваю сястру Твін — ён асцярожна ставіцца да новых людзей, але хутка прызвычайвацца, заскоквае на калені ды просіць пачасаць за вушкам.


Пікс вельмі жвавы і гуллівы, заўсёды не супраць паганяць якую-небудзь цацку (а гэта можа быць што заўгодна — і цацачная мыш і корак ад бутэлькі). Яму, як і Твін, амаль шэсць месяцаў — цудоўны ўзрост, калі кацянё ўжо дастаткова самастойнае, але вельмі хутка прызвычайваецца да новага дома.

Пікс кастрыраваны, яму зроблены ўсе прышчэпкі, выдатна ведае латок.
Калі вас зачараваў Пікс, тэлефануйце: +375 29 644 35 55, Оксана.

