Гарачы сэрцам і розумам. Султан шукае дом (Знайшоўся дом)
Султан з'явіўся ля ваколіцы адной з вёсак на Міншчыне восенню мінулага года. Худы, з абрывкам вяроўкі на шыі. Пошукі гаспадара не далі плёну і Султану ўжо пагражаў адстрэл. Але яго забралі ў прытулак.

Зараз гэты станісты прыгажун з футрам незвычайнай яркай афарбоўкі заваюе сэрца любога.

Сабака добры і кантактны, гарачы сэрцам і розумам, актыўны і рухомы.

Абсалютна арыентаваны на чалавека. Выдатна ладзіць з дзеткамі і сваімі суродзічамі.
У ежы не пераборлівы.

Султану каля 1.5 гадоў, кастрыраваны, апрацаваны ад усіх паразітаў, мае ветпашпарт, прышчэплены ад шаленства.

Рэкамендуецца ўтрыманне ў прыватным доме. Не на ланцуг!
Магчыма дапамога з дастаўкай. Тэлефануйце, ён вельмі чакае!
+375293267627 Настасся+375296941493 Ірына