Гатовы да кахання? Пазнаёмцеся з Купідонам!
Апошнімі днямі сакавіка ў адным з падвалаў сталіцы кошка нарадзіла кацянят. Праз некалькі тыдняў кошка іх пакінула па невядомай прычыне. Кацянят пачала падкармліваць сталая жанчына, якая дагэтуль карміла катоў двара. Але неўзабаве яна трапіла ў лякарню.
Валанцёры адлавілі некалькі малых і раздалі па ператрымках.
Купідон — адзіны з гэтых шчасліўцаў. Гэта крыху нясмелы, але пяшчотны і гаманкі малы. Паласаты ад кончыка носа да кончыка хваста.
Добра выхаваны, латок выкарыстоўвае па прызначэнні. Кастрыраваны і прышчэплены. Прывучаны да сухога корму прэміум-класа.
Чакае сям'ю, якая мае патрэбу ў любві, якой у яго, як у сапраўднага Купідона, вельмі шмат!
Аддаеца ў дар адказным людзям з ненадакучлівым адсочваннем лёсу. Гатовыя закахацца? Тады прыходзьце знаёміцца! Аксана +37529644-35-55, Люба +37529264-54-83.