Маленькая ФэйФэй шукае сям'ю

ФэйФэй нарадзілася ў падвале дома ў Мінску. Кацяня падабрала адна з валанцёрак: малая літаральна выпаўзла ёй пад ногі.  

_ca04433_logo.jpg


Вочкі кацяняткі былі залеплены гноем, а сама яна была ледзь жывая. Але дзякуючы досведу і высілкам валанцёраў ФэйФэй зараз цалкам здаровая.

_ca04446_logo.jpg


ФэйФэй добра ладзіць з катамі, хоць і праяўляе лідарскія задаткі, але зусім не супраць пасябраваць з іншымі гадаванцамі.

_ca04413d_logo.jpg


А калі надыходзіць час класціся спаць ФэйФэй абавязкова прыйдзе да вас пажадаць добрай ночы.


Яна яшчэ зусім малая і можа, улегчыся адпачываць, зусім па-дзіцячы пасмактаць ваш палец або вугалок коўдры.
ФэйФэй вельмі патрэбна сям'я! Тэлефануйце: +375-29-5031626, +375-29-3100395, Святлана.