Маша чакае самыя ласкавыя ручкі
Маша нарадзілася на вуліцы. Гэткая класічная вулічная котка, з маленства прывучаная змагацца за жыццё. Але Машу так і цягнула да людзей. Адна з валанцёрак заўважыла яе ля крамы, дзе Машу падкармлівалі пакупнікі. Котачка адразу пайшла на кантакт і зараз чакае сваю сям'ю на ператрымцы.

Маша — чароўная котка ў тыгровай сукенцы. Ласкавая, любіць пяшчотна абдымацца і «ездзіць» на ручках па кватэры — зверху ўсё ж выглядае цікавейшым!

Малая выдатна ведае чым заняць сябе самастойна, тым больш, што для забавы ёй хапае пацешных мячыкаў і цацачных мышак. Добра ладзіціь з іншымі катамі.

Машы ўсяго 10 месяцаў, яна стэрылізавана, прывучана да латка і кіпцяточкі.

Тэлефануйце і прыходзьце знаёміцца, ласкавая котачка Маша вельмі вас чакае.
+375(29) 610-00-92, Святлана+375(29) 680-05-90, Таццяна
