Зараз Мішэль крыху больш за год, яна актыўная і дапытлівая, ёй усё трэба абнюхаць і з усімі пазнаёміцца.
Яна шчыра верыць у дабрыню чалавека, любіць стасавацца з людзьмі, а калі не звяртаць на яе ўвагі, будзе ціхенька тузаць вас за калашыну.
Малая непасрэдная і вельмі даверлівая. Пацешна выпрошвае пачастунак, вытвараючы амаль балетныя па на задніх лапках.
Мішэль будзе вернай і надзейнай сяброўкай для ўсіх членаў сям'і. Сабачка сярэдняга памеру, апрацаваная ад паразітаў, стэрылізавана, мае ветпашпарт.
Калі вам неабыякавы лёс Мішэль – тэлефануйце: +375293267627 Настасся, +375296941493 Ірына