Нора: суровая знешне, ласкавая ўнутры

Нору знайшлі ў пад'ездзе пяць гадоў таму. Амаль кацянё, яна была настолькі напалоханая, так страшна шыпела, што дворнік не рызыкнуў штосьці рабіць самастойна і пабег па знаёмую валанцёрку. 

img_4408_logo.jpg

Котка відавочна была хатняй, так як дома яна хутка супакоілася. Але старога гаспадара знайсці не атрымалася.

oko_8_of_21_logo.jpg

Спачатку яна жыла на ператрымцы ў валанцёркі, але абставіны змяніліся, і яна пераехала ў прытулак.

Так вось здарылася, што цягам гэтых гадоў Нора не знайшла свайго чалавека. Яна не падыходзіць да незнаёмых людзей, не імкнецца звярнуць на сябе ўвагу, а сціпла сядзіць у баку. Магчыма, прычына яшчэ ў тым, што котка мае даволі суровы выгляд, і людзі лічаць, што яна злая. А на самай справе Нора вельмі ласкавая і далікатная. І выдатна памятае тых, хто калісьці прылашчыў яе, браў на ручкі, частаваў прысмакамі.

oko_6_of_21_logo.jpg

Нора баіцца сабак. Добра ставіцца да іншых спакойных кошак. Калі жыла на ператрымцы, паводзіла сябе прыстойна, нічога не псавала, хадзіла ў латок, карысталася кіпцеточкай.

Аднойчы Нору забіралі, але вярнулі праз некалькі дзён, сказаўшы, што яна перавярнула ўсе вазоны з кветкамі. Калі вас не спужала гэтае непаразуменне і вы гатовы даць Норы шанец на шчасце, тэлефануйце: +375295031626, +375293100395 — Святлана.