Рычард — рыцар са сметніцы
Рычарда знайшлі ў кантэйнеры для смецця у адным з двароў Мінска па вуліцы Асаналіева. Нехта завярнуў шэсць нованароджаных шчанюкоў у анучу ды проста выкінуў. Адно малое было ўжо мёртвае.
![_mg_0395_logo.jpg _mg_0395_logo.jpg](/img/v1/images/_mg_0395_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Але астатнія выжылі, іх выратавалі і выкармілі. Сёння брацікі ды сястрычка Рычарда ўжо знайшлі дом.
![_mg_0418_logo.jpg _mg_0418_logo.jpg](/img/v1/images/_mg_0418_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
А гэта наш унікальны хлопец Рычард, маленькі Дон Кіхот. Малыш выглядае як эталон журботы, у яго вачах, здаецца, хаваецца ўся мудрасць свету. Але пры гэтым хлопец выклікае пачуццё замілавання.
![_mg_0413_logo.jpg _mg_0413_logo.jpg](/img/v1/images/_mg_0413_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Вельмі сур'ёзны абаронца, спакойна паводзіць сябе дома, ходзіць выключна на пялёнку.
Рычарду два месяцы, калі вырасце, будзе сярэдняга памеру.
Калі вам спадабаўся наш маркотны рыцар, тэлефануйце і прыязджайце знаёміцца: +37533 6392441 Наталля.