Сціплыя дзяўчынкі і будучы гаспадар хаты шукаюць свае сем'і!
Адна добрая жанчына падкормлівала котак у сутарэнні свайго дома ў раёне сталічнай Камароўкі. Узяць да сябе не магла, бо ў яе ўжо жыве досыць баязлівы кот з таго ж падвала. Аднойчы ўвечары, ідучы на кропку кармлення котак, яна пачула вельмі рэзкі пах нейкай атруты (як потым даведалася — дыхлафосу). Кінулася ўніз, убачыла некалькі кацянятаў, схапіла іх і панеслася да свежага паветра...
Як потым даведалася, суседка вырашыла радыкальна вырашыць пытанне беспрытульных жывёл парай балончыкаў дыхлафосу. Нібы пацукоў атручвала! Так у дадатак да аднаго ката ў кватэры апынуліся яшчэ чатыры зусім малых кацяняткі.
Трое сціплых каляровых дзяўчынак і адзіны чорна-белы хлопец, які мусіць стаць сапраўдным гаспадаром хаты, шукаюць свае сем'і. Кватэры, катэджы, дамы, палацы — памяшканне не істотна. Яны чакаюць тых, чыі дотыкі будуць пяшчотнымі. Тых, хто здолее перамагчы іх страх перад чалавекам. Тых, хто будзе ім галоўным сябрам у доўгім і, спадзяемся, шчаслівым і каляровым, як яны самі, жыцці.
Наконт чорна-белага хлапца — будучым гаспадарам давядзецца каляраваць ягонае жыццё самім. Ну, так ужо прырода зрабіла!
Хлопчык
Дзяўчынкам 1.5-2 месяцы. Нягледзячы на юны ўзрост, яны зусім непераборлівыя ў ежы, добра ведаюць латок.Хлопчыку каля 2-3 месяцаў. Таксама добра ведае латок і непераборлівы ў ежы.
Дзяўчынкі
Апрацаваны ад глістоў ды паразітаў. У адной дзяўчынкі ёсць пэўныя праблемы з вочкамі, але яны хутка лякуюцца, гэты працэс ужо ідзе. Але ж паглядзіце, якая яна файная!
Яшчэ адна дзяўчынка
Кожны мае свой характар. Хтосьці вельмі цягнецца да людзей, хтосьці пакуль асцярожнічае, але гэта зусім не важкая нагода адмаўляцца ад такіх прыгажунчыкаў.
Яны вельмі хутка ідуць на кантакт і пакуль я рыхтаваўся да здымак, адна з дзяўчынак амаль заснула ў мяне на руцэ.
Тэлефануйце і бяжыце хутчэй знаёміцца!
+375 (44) 539-39-84 Юлія.