У іх ёсць шанец, але часу зусім мала!
Напярэдадні Калядаў хтосьці нібы непатрэбную рэч выкінуў скрыню з кацянятамі. Малых падабрала бабуля. Але яна зможа іх трымаць толькі да пачатку студзеня, а потым едзе ў санаторый.

Кацянятам каля шасці 6 месяцаў, абодва хлопчыка.

Кантактныя, як і ўсе дзеці гуллівыя. Яны вельмі хочуць у Новы год знайсці сям'ю і атрымаць шанец стаць любімымі хатнімі гадаванцамі, жыць у цяпле, а не гінуць пад гукі выбухоў петард на вуліцы.
На вуліцы яны не выжывуць.

Калі вы даўно хацелі завесці сабе гадаванца — самы час!Ратуйце гэтыя маленькія душы, яны не вінаватыя ў тым, што сталі непатрэбныя.

Тэлефануйце: +375 (44) 735-17-55 (вайбер, ватцап) Наталля.
