Умняш — будучая зорка Instagram!

Умняш разам з дзвюмя сястрычкамі і мамай быў знойдзены красавіцкім вечарам на вуліцы пад машынай у скрынцы. Тады кацяняткам было толькі пару дзён ад роду. Малечы толькі пачалі адкрываць вочкі.

tf1v6qgx_n1w_logo.jpg


Неабыякавая жанчына не змагла прайсці міма і забрала іх.
Сястрычкі Умняшкі хутка знайшлі дом, іх маці таксама ўжо ў добрых ручках.

l8id_te_f6_x9_a_logo.jpg


Умняш цямлівы, няўрымслівы і забіяцкі малы. Расце раскошным прыгажуном. Доўгі пухнаты хвост, "чайныя" вочкі. Ён вельмі любіць пазіраваць на камеру.

ne_xmpj7_jdbc_logo.jpg


А яшчэ Умняш любіць ласку, пяшчоту, калі носяць на ручках, размаўляюць з ім, гладзяць, чухаюць шыйку і жывоцік, які ён сам падстаўляе. Лашчыцца, варкоча. Любіць пагарэзіць, паскакаць.

ti68_ckd8dr_e_logo.jpg

m_et_k3m7_cq_y_logo.jpg


Умняш здаровы, кастрыраваны і апрацаваны ад паразітаў. Ходзіць выключна ў латок.
Калі вас зачараваў гэты шыкоўны кот, тэлефануйце: +375(29)7616144, +375(29)6025053 — Анжэліка.