Вясёлая гарэзніца Мышка стане вашым сябрам
Невядома як маленькі сабачка апынуўся на прыпынку міжгародняга аўтобуса ў Мінскім раёне. Вельмі худая, асцярожная, яна сядзела там некалькі тыдняў...
Рэдкія пасажыры пакідалі ёй нейкі харч, але такое суседства падабалася не ўсім. Урэшце Мышка трапіла да валанцёраў.
Зараз Мышка — гарэзніца яшчэ тая. Ганяецца за мячыкам, скача да неба і з радасцю нясецца насустрач людзям.
Дзяўчынка расце хутка, не паспелі вокам міргнуць, а яна ўжо зграбная прыгажуня.
Шукаем дом для Мышкі — цёплы і ўтульны, для шчаслівага і доўгага жыцця, каб у ім абагрэлі, прылашчылі, кінулі мячык, далі ласунак — бо што яшчэ трэба для шчасця сабаку? Узамен яна назаўжды стане вашым самым адданым сябрам.
Мышцы 7 месяцаў, абяцае быць сярэдняга памеру, прышчэпленая, апрацавана ад усіх паразітаў, стэрылізавана і абсалютна здаровая. Есць усё з вялікім апетытам.
Калі вам спадабалася Мышка — тэлефануйце: Настасся: +375293267627, Ірына: +375296941493