Экафэст «Пастарнак»: Мы супраць гвалту
Арганізатары экафэсту "Пастарнак" паведамілі, што мерапрыемства пераносіцца на невызначаны тэрмін праз палітычную сітуацыю ў краіне.
Экалагічны фестываль "Пастарнак", які аб'ядноўвае прыхільнікаў здаровага ладу жыцця, спартсменаў, экспертаў прыгажосці і экаактывістаў, мусіў адбыцца 15-16 жніўня ў прасторы Moving Art Factory.
Але 12 жніўня арганізатары фэсту паведамілі, што праз палітычную сітуацыю ў краіне мерапрыемства пераносіцца на невызначаны тэрмін. "Просім нас зразумець і падтрымаць. Пастарнак супраць гвалту!" — напісалі яны.