Элегантная Тэя шукае свой дом
Паглядзіце ў гэтыя вочкі! Тэя нібыта пытаецца: «Хочаш буду грэць халоднымі зімовымі вечарамі? Мурчаць калі табе сумна, лашчыцца, калі самотна?»

Хіба можна не ўлюбіцца ў гэтую разумную пыску? Тэя нарадзілася ў прытулку, куды прывезлі яе цяжарную мамку. І пакуль што котка не ведае, што такое мець свой дом і свайго гаспадара. Але, спадзяемся, з вашай дапамогай мы знойдзем прыгажуні самыя лепшыя любячыя ручкі.

А яна абвязкова асцярожна і непрыкметна авалодае вашым сэрцам назаўжды. Дзяўчынцы ўсяго 6 месяцаў, але яна добра валодае латком і кіпцюрніцай. З ёй не будзе праблемаў. Яна спакойная і разважлівая, хаця часам можа паказаць свой настойлівы характар. А яшчэ Тэя стэрылізаваня і мае ўсе неабходны прышчэпкі.
І вы ж памятаеце, што трохкаляровыя коткі прыносяць удачу?!
Вазьміце шчасце ў дом, не пашкадуеце!
Тэлефануйце +375 29 644 35 55, Аксана

