Інфаграфіка. Ці пагражае свету голад?
Слова, якое таксама ўваходзіць у мэйнстрым у сувязі з вайной ва Украіне, — голад. Сучасныя тэндэнцыі сведчаць, што голад можа пагражаць не толькі Украіне, але і свету. Не ў апошнюю чаргу таму, што Украіна з'яўляецца вядучым сусветным пастаўшчыком сельскагаспадарчай прадукцыі, асабліва пшаніцы.
Праз вайну даражэюць паліва для сельскагаспадарчай тэхнікі, перавозкі грузаў морам і па зямлі. Зерня не хапае і людзям, і скаціне, таму растуць кошты на мяса і іншыя прадукты харчавання.
Мы карысталіся афіцыйнымі данымі Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО).
Сусветныя цэны на харчовыя тавары зрабілі значны скачок у сакавіку 2022 і дасягнулі свайго самага высокага ўзроўню з 1990. ААН прагназуе, што яны павялічацца яшчэ мінімум на 8%, а то і на 22%.
Зноў-такі, паводле прагнозаў, ураджай ва Украіне па самых асцярожных падліках скароціцца мінімум на 25%, а па самых смелых прагнозах — ён будзе роўны нулю, адпаведна, як і экспарт.
У інфаграфіцы мы таксама пазначаем і тую харчовую прадукцыю, што імпартуе з Украіны нашая Беларусь.