Ад пачатку вайны расійскай арміі было перададзена больш за 10 тон беларускіх боепрыпасаў

Беларусь працягвае аказваць дапамогу Расіі ў вайне супраць Украіны. Паводле звестак УСУ, армія РФ актыўна выкарыстоўвае беларускія боепрыпасы, запчасткі і паветраную прастору для нанясення авіяўдараў па Украіне.

photo_2022_10_06_17_40_23.jpg

Паведамляецца, што ад пачатку кастрычніка з беларускіх арсеналаў захоўвання ракет і боепрыпасаў на Данецкі і Херсонскі кірункі было адпраўлена амаль 30 вагонаў з боепрыпасамі для расійцаў.

Усяго з 24 лютага з тэрыторыі Беларусі было адпраўлена 26 эшалонаў з боепрыпасамі — амаль 250 вагонаў вагой больш за 10000 тон.

Раніцай 6 кастрычніка чатыры расійскія самалёты Ту-22М3 ударылі па Украіне авіяракетами з тэрыторыі Беларусі. Папярэдні такі абстрэл быў зафіксаваны 28 жніўня.

Украінскі бок адзначае, што на беларускіх складах, базах і арсеналах група расійскіх афіцэраў адбірае аўтамабільныя шыны, вузлы, агрэгаты і іншыя запчасткі да бронетэхнікі войска РФ для далейшай адпраўкі акупацыйным войскам.

Нагадаем, у аўторак Лукашэнка заявіў, што Беларусь сапраўды ўдзельнічае ў вайне супраць Украіны на баку Расіі, але «мы нікога там не забіваем».

Між тым сёння ўкраінская Генпракуратура паведаміла пра ўзяцце ў палон першага беларуса. Адзначаецца, што 22-гадовы хлопец быў дабраахвотнікам у ПВК «Рэдут». Цяпер паводле ўкраінскага заканадаўства яму пагражае да 10 галоў пазбаўлення волі.