Чаму Руская праваслаўная царква падтрымлівае напад на Кіеў?

Вайна ва Украіне — крыжовы паход для Рускай царквы.

31_main_1.jpg

Патрыярх Кірыл з'яўляецца магутнай і ўплывовай фігурай у Расіі. Лідар РПЦ мае прыватны самалёт, вілу ў Швейцарыі і дарагія гадзіннікі, піша money.pl.

Сёння ў многіх храмах РФ клірыкі прапаведуюць слушнасць агрэсіі супраць Украіны. Чаму Руская праваслаўная царква падтрымлівае напад на Кіеў?

Кірыл клапоціцца пра маёмасць мясцовых прыходаў. З 2019 года Украінская праваслаўная царква перайшла пад непасрэдную ўладу Канстанцінопаля. Перамога ў вайне можа гэта змяніць.

Вайна ва Украіне, пра якую лідары рускай царквы кажуць як пра «неабходную», насамрэч зʼяўляецца сучасным крыжовым паходам рускай царквы, якая хоча «вярнуць сабе святы для царквы Кіеў», але таксама вялізную царкоўную маёмасць, якая засталася ва Украіне.

Страціўшы ўплыў ва Украіне, Кірыл страціў не толькі кантроль над украінскімі душамі, але і аўтаматычна кантроль над мясцовымі прыходамі, іх даходамі і маёмасцю.

Гаворка тут, паводле ацэнак украінскіх журналістаў, пра гадавы бюджэт украінскіх цэркваў і арганізацый на агульную суму каля 15 мільярдаў долараў.

Паводле www.polskieradio.pl