Дарадца Зяленскага — жыхарам Крыма: «Рыхтуйце бамбасховішчы»

Міхаіл Падаляк абвяшчае контрнаступленне і на Крымскім кірунку.

Выбухі ў Крыме. Фота: «Reuters»

Выбухі ў Крыме. Фота: «Reuters»


Украінскія ўлады ў сваім звароце папрасілі жыхароў анексаванага Расіяй Крыма падрыхтаваць бамбасховішчы і падрыхтаваць запасы ежы. Кіеў рыхтуе буйное контрнаступленне, каб выцесніць расійскія войскі з акупаванай украінскай тэрыторыі, паведамляе агенцтва «Reuters».
Нягледзячы на тое, што жыхароў акупаванага поўдня Украіны ўжо некалькі тыдняў папярэджваюць пра гатоўнасць быць эвакуявацца, перш чым пачнецца контрнаступленне, сённяшні зварот быў асаблівым: ён тычыўся менавіта жыхароў Крыма, які Расія анексавала ў 2014 годзе.
Лічыцца, што Чарнаморскі паўвостраў недасяжны для ўкраінскай зброі, але некалькі нядаўніх выбухаў на расійскіх ваенных аб'ектах у Крыме паставілі гэта пад сумнеў. Што праўда, Кіеў адмовіўся браць на сябе адказнасць за гэтыя інцыдэнты.
«Мы просім жыхароў акупаваных тэрыторый, уключаючы Крымскі паўвостраў, прытрымлівацца рэкамендацый (украінскіх) чыноўнікаў падчас дэакупацыйных захадаў, — заявіў дарадца прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк. — У прыватнасці, падрыхтуйце бамбасховішчы, назапасцеся дастатковай колькасцю вады і зарадзіце акумулятары. Усё будзе Украіна», — напісаў ён у Twitter.


Нагадаем, у канцы жніўня Узброеныя сілы Украіны пачалі контрнаступленне на Херсонскім кірунку. Штодня паведамляецца пра вывядзенне з ладу расійскіх пазіцый, а за некалькі дзён да пачатку контрнаступлення ў Крыме адбылася серыя выбухаў на вайсковых аб'ектах Расійскай Федэрацыі. Афіцыйны Кіеў адказнасць на сябе не ўзяў, а сродкі масавай інфармацыі прыпісалі гэтыя «дыверсіі» ўкраінскім партызанам.