Крэмль патрабуе ад Лукашэнкі вайны?
Масква напірае і настойвае, рознымі намёкамі і канкрэтнымі дзеяннямі, што Лукашэнка павінен уступіць у вайну, разважае ў сваім тэлеграм-канале палітаглядальнік Віталь Цыганкоў.

— Апошнія тыдні адбыліся некалькі заўважных палітычных падзеяў, што складаюцца ў пэўны лагічны ланцужок, які варта прааналізаваць і асэнсаваць.
Яшчэ 3 ліпеня Лукашэнка заяўляе пра напружанасць на ўкраінскай мяжы і кажа, што «апошнім часам было нібыта тысячы тэлефанаваньняў у вайсковыя камісарыяты ад людзей, якія просяць іх узяць у войска і даць зброю». На ўкраінскую мяжу перасоўваюцца беларускія войскі пад адпаведныя завыванні прапаганды.
І раптам 13 ліпеня падчас наведвання 56-га зенітнага ракетнага палка ў Лунінецкім раёне нечакана, як падаецца, нават для сваіх генералаў (такое ўражанне, што Лукашэнка зрабіў гэтую заяву так, каб ніхто не мог яму пазваніць і перашкодзіць) Лукашэнка заяўляе аб «ліквідацыі напружанасці ля мяжы з Украінай».
Глядзіце таксама

«Цяпер у нас ускладненняў ніякіх няма з украінцамі і, я спадзяюся, што і не будзе». Таму «не павінна быць ніякіх лішніх мерапрыемстваў».
Войскі рэальна адводзяцца, што пацвярджаюць і беларускія генералы, і ўкраінскія крыніцы. І што далей? А далей над Беларуссю раптам пачынаюць ляцець расійскія дроны, якія нясуць да 40 кг выбухоўкі. Адзін, як паведамляецца, у ноч на 13 ліпеня (адразу пасля заявы Лукашэнкі пра адвод войскаў) праляцеў каля 350 км па тэрыторыі Беларусі ў кірунку Славянскага базару, дзе якраз знаходзіўся Лукашэнка.
Глядзіце таксама

«Совпадение? Не думаю!»
Мне падаецца, мы назіраем даволі істотны паварот. Раней, сыходзячы з усіх вядомых нам публічных заяваў і дзеянняў, мы рабілі высновы, што Лукашэнку ўдаецца пераканаць Пуціна, што непасрэдны ўдзел беларускіх войскаў у вайне непатрэбны.
Дык вось гэтая канстатацыя, вельмі імаверна, цяпер мяняецца. Масква напірае і настойвае, рознымі намёкамі і канкрэтнымі дзеяннямі – кшталту такіх, якія я апісаў вышэй, — што Лукашэнка павінен уступіць у вайну.
Лукашэнка, у сваю чаргу, пачаў актыўна гэтаму супраціўляцца. Вызваленне 20 палітвязняў, спробы пачаць дыялог з Польшчай, бязвіз для заходніх грамадзянаў, і галоўнае, раптоўны адвод войскаў ад украінскай мяжы — усё гэта кажа, што Лукашэнка разумее пагрозу і прадпрымае нейкія крокі, каб знайсці новыя кропкі апірышча.
Глядзіце таксама
