Расія бамбіць Украіну: раніцай абстралялі Харкаў, Нікалаеў і Кіраваградскую вобласць

Сёння раніцай расійскія войскі абстралялі шэраг украінскіх гарадоў. Ёсць ахвяры.

1657356727_7931.jpg


Раніцай 23 ліпеня мэр Харкава Ігар Церахаў пацвердзіў некалькі прылётаў па горадзе. Паводле папярэдніх даных, гаворка ідзе пра 5 пацярпелых і аднаго загінулага.
Пашкоджаная грамадзянская інфраструктура: жылы дом і офісныя памяшканні. Ад абстрэлу пацярпеў і будынак Нацыянальнага ўніверсітэта гарадской гаспадаркі імя А. Н. Бекетава.
Каля 4:30 раніцы прагрымела серыя магутных выбухаў у адным з раёнаў Нікалаева. Паводле старшыні АВА Віталя Кіма, Нікалаеў абстралялі шасцю ракетамі С-300. Іншыя трапілі па наваколлі. Пакуль што інфармацыі пра ахвяр у выніку гэтага абстрэлу няма.
Бамбілі сёння і Кіраваградскую вобласць. 13 ракет было выпушчана расійцамі (8 ракет «Калібр» марскога базавання і 5 ракет Х-22 з самалётаў ТУ-22М3). Як адзначыў кіраўнік вобласці Андрэй Райковіч, расійцы ўдарылі ў інфраструктурныя аб'екты за горадам Крапіўніцкім. Удары трапіліся на вайсковы аэрадром «Канатава» і адзін з аб'ектаў «Укрзалызныці». Тры чалавекі загінулі, дзевяць вайскоўцаў атрымалі раненні.
Ноччу таксама былі нанесеныя ракетныя ўдары па двух раёнах Днепрапятроўскай вобласці, паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай АВА Валянцін Рэзнічэнка:
«Ноч зацяжных трывог і абстрэлаў... Расійскія войскі ўдарылі па двух раёнах вобласці — Нікапальскім і Крыварожскім. Чэрвоногрыгораўскую грамаду накрылі з "Градаў". Выпусцілі 20 снарадаў. На шчасце, абышлося без ахвяр і разбурэнняў. У вёсцы Анаўка Шырокаўскай грамады варожым абстрэлам пашкодзіла электрасеткі і газаправод. Людзі не пацярпелі. У Зеленадольскай грамадзе вораг зноў трапіў па Вялікай Кастромцы. Некалькі вуліц без святла. Людзей не закранула».