Расійскія войскі ўдарылі па Днепрапятроўскай вобласці

Пад абстрэл трапілі тры раёны Днепрапятроўскай вобласці, каля 6 тысяч украінцаў у выніку засталіся без святла. Гэтай ноччу ракеты прыляцелі і ў іншыя раёны Украіны.

Асбтрэл тэрыторыі Украіны. Ілюстрацыйнае фота: Мінабароны Украіны

Асбтрэл тэрыторыі Украіны. Ілюстрацыйнае фота: Мінабароны Украіны


Расійцы накрылі агнём Нікапальскі, Краснагрыгор'еўскі і Кіраўскі раёны ў Днепрапятроўскай вобласці. Пра гэта паведаміў старшыня Днепрапятроўскай ваеннай адміністрацыі Валянцін Рэзнічэнка.
«Расійскія войскі двойчы за ноч абстралялі з РСЗА Нікапольскі раён. Акрамя самога Нікапаля, пад удар трапілі яшчэ дзве абшчыны — Краснагрыгор'еўская і Міроўская», — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле яго слоў, у Красногрыгор'еўскай абшчыне зачапіла лінію электраперадач, у выніку чаго без святла засталіся прыкладна 6 тысяч жыхароў Краснагрыгор'еўкі і яшчэ двух вёсак. На месцы працуюць аварыйныя брыгады электрыкаў.
Акрамя таго, у Міроўскай абшчыне пашкоджаная ўстанова сацыяльнай інфраструктуры. Папярэдне, сярод жыхароў ніхто не пацярпеў.
Першы абстрэл здарыўся блізу апоўначы — у выніку каля Нікапаля пачаўся пажар:
«Расійскія войскі ўдарылі з РСЗА па Нікапальскім раёне. Успыхнуў пажар на ўскраіне Нікапаля. Ратавальнікі тушаць агонь», — паведаміў Рэзнічэнка.
На Бахмуцкім кірунку расійцы нанеслі ракетна-авіяцыйныя ўдары па Тарэцку і Райскім, пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведамляе Генштаб УСУ.
«На Бахмуцкім кірунку акупанты абстрэльвалі раёны Бераставога, Белагарыўкі, Саледара, Пакроўскага, Бахмута, Апроснага, Вясёлай Даліны, Вяршыны, Майскага, Кадэмы, Тарэцка і Шумоў. Нанёс ракетна-авіяцыйныя ўдары па Тарэцку і Райскім і авіяўдары непадалёк ад Берастова», — гаворыцца ў паведамленні.
На Аўдзееўскім, Курахоўскім, Новапаўлаўскім і Запарожскім кірункахракеты прыляцелі ў Аўдзееўку (коксахімічны завод), Вясёлае, Марьінку, Новаміхайлаўку, Паўлаўку, Прычыстоўку, Жалезнадарожнае, Белагор'е, Малую Такмачку, Новаданілаўку і Каменскае.